Прафсаюзная падтрымка як нельга дарэчы

Прафсаюзныя арганізацыі Шумілінскага раена набываюць для працоўных калектываў дэзынфіцыручыя сродкі для рук і для апрацоўкі паверхняў, ахоўныя маскі.

Так, напрыклад, як адзначыўстаршыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў, дэзсродкі для сваіх работнікаў набылі прафсаюзныя арганізацыі ДРБУ-204, суда Шумілінскага раёна, работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

У лясгасе і некаторых іншых прадпрыемствах гэтыя сродкі куплены за кошт арганізацыі. – Мы для сельгаспрадпрыемстваў раёна нядаўна закупілі 100 літраў дэзынфіцыручых сродкаў і 500 масак, – расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. – У некаторых пярвічках ёсць швачкі-самавучкі, якія вырабляюць маскі бытавога прызначэння не толькі для сябе, але і для сваіх сваякоў, калег, суседзяў. А прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў застрахаваў работнікаў Шумілінскага дзяржстраху ад каронавіруснай інфекцыі.

Вельмі цяжка прыходзіцца сёння тым, хто ратуе раён і яго жыхароў ад пандэміі – урачам, медсёстрам, санітаркам. Прафсаюз райбальніцы выдзеліў тысячу рублёў для пакупкі антыбактэрыяльнага мыла для медработнікаў. Але, па ўсяму бачка, такіх сродкаў будзе недастаткова. Таму медыкі ўдзячны арганізацыям, прадпрыемствам і добрым людзям, якія ўзяліся дапамагаць райбальніцы. «Першымі адгукнуліся айцец Анджэй і сястра Вераніка з касцёла Маці Божай Фацімскай, – расказала медсястра Зінаіда Сцержанкова, якая ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю райбальніцы. – Яны ахвяравалі больш за тысячу рублёў, якія будуць выдаткаваны на закупку ахоўных шчыткоў і іншых неабходных сродкаў. Гаспадары прыватнага магазіна «Дамавёнак» прывезлі ў бальніцу пульверызатары і плёнку, з дапамогай якой мы аддзяляем стацыянар ад паліклінікі. Гаспадар магазіна «Каблучок» падарыў гумавыя галёшы. Да акцыі далучыліся гаспадары магазінаў «Клубок», «Кітадэль», індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Абраменка, якія далі ніткі, маланкі, рызінкі, ліпучкі, неабходны для шыцця ахоўных касцюмаў для медыкаў. Самі касцюмы шыюць настаўнікі і тэхперсанал СШ № 1, а таксама работнікі райбыткамбінату. Медработнікі шыюць бахілы і каўпакі для сабе і сваіх калег. Валанцёры з Мінска прывезлі рэспіратары, ахоўныя акуляры і шчыткі, аднаразовыя халаты, гумавыя пальчаткі. Мы вельмі рады такой дапамозе». У многіх арганізацыях і прадпрыемствах раёна збіраюць грошы, каб дапамагчы медыцынскім работнікам. У прыватнасці, аднымі з першых такую добраахвотную акцыю «Дапаможам медыкам» аб’явіла прафсаюзная арганізацыя ДРБУ-204. – Ніхто з нашых работнікаў не адмаўляе ў дапамозе, – кажа старшыня прафсаюзнай пярвічкі Святлана Бельская. – За сабраныя грошы мы плануем купіць для бальніцы бескантактныя тэрмометры і ахоўныя касцюмы. Заклікаем калектывы ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый далучыцца да дабрачыннай акцыі і аказаць пасільную дапамогу тым, хто сёння па перадавой барацьбы з каронавірусам.

Ларыса Зайцава